ГАЛЕРЕЯ РАБОТАЕТ С 9.00 ДО 18.00 ЕЖЕДНЕВНО
ПО АДРЕСУ: МИНСК, НЕЗАВИСИМОСТИ, 24. АУД. 307

«Зямля і неба»


Кошалеў Аляксандр Васільевіч

Биография:
Нарадзіўся 31 ліпеня 1959г. у в. Каўпакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкая вобласці. Скончыў Мінскае Мастацкае Вучылішча ў 1978г, Беларускі Дзяржаўны Тэатральна-Мастацкі Інстытут (1986г.), Творчыя майстэрні АМ СССР у г. Мінску (1993г.). 1987-2007г. выкладаў у Мінскім Мастацкім Вучылішчы ім. А. К. Глебава. Удзельнік мастацкіх выстаў с 1984г. Працуе ў станкавай графіцы і жывапісу.

Асноўныя творы - серыя афортаў "Пакінутая зямля", жывапісныя пейзажы "Зямля і вада", "Жураўліны крык", "Стары мір", "Аллея ў Залессі", "Ценям Касцюшкі". Творы знаходзяцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Магілеўскім абласным музеі ім. П. Масленікава, у прыватных калекцыях Італіі, Францыі, Швейцарыі і Германіі.

Член БСМ з 1993г.


Чэпік Святлана Міхайлаўна

Биография:
Нарадзілася 7 красавіка 1964г. у Мінску. Скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву (1982г.). Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1988г.).

З 1998г удзельніца мастацкіх выстаў. Прыцуе ў кніжнай станкавай графіцы, жывапісу, манументальна-дэкаратыўным мастацтве. Асноўныя творы: роспіс "Сувязь" у Мінская міжгародняй тэлефоннай станцыі, вітражы "Поры году" дзіцячай інфекцыйнай бальніцы, ілюстрацыі да кніг "Гадкае качаня" Андарсена, рускай народнай казкі "Маша і Мядзведзь". Графічныя лісты: "Паэзія", "Мацярынства", "Марыя", графічная серыя "Мір птушак". Творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Італіі і Францыі.

З 1997г. выкладае ў Мінскім мастацкім вучылішчы.

Член БСМ з 2003г.



Просмотр текущей галереи >>>

Архив выставки >>>

Вы используете устаревший браузер, который не поддерживает современные web стандарты и поэтому не может корректно отобразить эту страницу.